2006-03-03 14:19:21

Папа ўшанаваў сваім візітам
Радыё Ватыкана,павіншаваўшы
калектыў з 75-годдзем.


RealAudioMP3 Бенедыкт 16 паблаславіў працаўнікоў нашага Радыё і вашых пакорлівых слугаў - калектыў Беларускай рэдакцыі на чале з айцом Клаўдзіем. У моманце рукапажацця на пытанне Свяцейшага Айца аб тым,ці вялікая розніца між беларускай і рускай мовай, айцец Клаўдзі адказаў станоўча і, у сваю чаргу, папрасіў Бенедыкта 16 прыпомніць у дзень ягонага Ангела - святога Язэпа ,19 сакавіка, што ў Беларусі будуць праходзіць выбары,каб маліўся і блаславіў беларускі народ на добры для развіцця нацыі і кожнага жыхара Беларусі выбар.
Сустракалі высокага госця ў палацы Радыё 3 дырэктары : айцы-езуіты Федэріко Ламбардзі і Анжэй Капроўскі ды свецкі, айцец сям'і ,былы аператар гуказапісу Альберто Гаспарі.
Па-першае, Папа Бенедыкт 16 паблаславіў пераабсталяваную па апошнім слове тэхнікі студыю, якая атрымала імя Карала Вайтылы. Менавіта тут будучы папа Ян Павел 2,калі быў яшчэ арцыбіскупам Кракаўскім, кардыналам сусветнае Царквы, даў з 30 інтэрв'ю журналістам Польскай праграмы і іншых рэдакцый РВ.
Потым адбылося кароткае маленне ў нашай капліцы Дабравешання,з адкуль вы, паважаныя слухачы, сочыце за прамымі трансляцыямі святых Літургій ў царкоўна-славянскай , украінскай і рускай мовх на вялікія царкоуныя святы. Усе каля 400 супрацоўнікаў- прадстаўнікі 60 нацый - атрымалі Апостальскае блаславенства .Знаходжанне Папы ў нашым радыёпалацы транслявалася ў рэальным часе па кароткіх хвалях для гораду Рыму і па Інтэрнету з каментарыем па-італьянску, а таксама па спадарожнікавым тэлебачанні. Напрыканцы Папа наведаў нашу актавую залю, дзе ў сваёй прамове даў высокую ацэнку працы Радыё Ватыкана як сусветнаму розгаласу Царквы, што вядзе 23-тысячыгадзіннае вяшчанне ў ў 45 мовах на ўсе кантыненты планеты.Ён зноў паблаславіў журналістаў і тэхнікаў РВ - працаўнікоў на ніве гасподняй, а таксама і слухачоў Радыё Ватыкана, уключаючы тых, хто звяртаецца да чытання ягонай ВЭБ-старонкі ў Інтэрнеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.