У пятніцу 3 сакавіка Папа наведае Ватыканскае Радыё
Прычынаю наведваньня зьяўляецца 75 гадавіна заснаваньня нашай радыёстанцыі. А гадзіне
11, паводле рымскага часу, Папа прыбудзе да Палаццо Піо—рымскай сядзібы нашага Радыё
- і прывітаюць яго, перад уваходам, Гэнэральны Дырэктар, айцец Фэдэрыко Ломбардзі;
Дырэктар Праграмаў,айцец Андрэй Капроўскі ды Дырэктар Адміністрацыі нашага радыё,
сп. Альбэрто Гаспары. Візіт Папы будзе складацца з трох асноўных частак: Па-першае,
Папа асьвяціць табліцу ў памяць кардынала Кароля Вайтылы ў так званай Студыі 3, дзе
ў гадах папяраджаючых ягоны выбар на Пасад Апостала Пятра, кардынал Вайтыла даў для
Польскай Праграмы больш за 30 інтэрв”ю. Па-другое, з кароткай малітвы у нашай капліцы
Дабравешчаньня Па-трэцяе, з прамоваў дырэкцыі нашага радыё ды самога Сьвяцейшага
Айца, што адбудзецца ў Зале імя Марконі. У часе візіту на Ватыканскім Радыё Папа
Бэнэдыкт 16 сустрэнецца з супрацоўнікамі 39 праграм ды наведае новыя памешканьні праграмы
One-O-Five і Музычных Праграмаў. Наведваньне Папы будзе перадавацца ў прамы эфір
на нашай рымскай радыёпраграме One-O-Five. А Ватыканскі Тэлевізійны Цэнтр ( CTV)
будзе перадаваць прамую тэлевізійную трансляцыю, якая будзе даступнаю па Інтэрнэце:
www.radiovaticana.org ды на тэлевізійнай станцыі Telepace.