2006-03-01 13:59:01

Кардынал Этчэгарай перадў грэкам рэліквію Сьвятога Апостала Андрэя


Кардынал Рожэ Этчегарай, былы старшыня Папскай рады “Справядлiвасць i мiр”, перадаў Грэцкай Праваслаўнай Царкве рэлiквiю св. Апостала Андрэя. Частка святых мошчаў была ўручана епiскапу Агафангелу, рэктару багаслоўскага коледжа “Апостолiкì Дiаконìа”, дэлегацыя якога наведала Вечны горад. Вiзыт грэцкiх праваслаўных семiнарыстаў быў падрыхтаваны Папскай радай да спраў хрысцiянскай еднасцi пры ўдзеле Каталiцкага камiтэта да спраў супрацоўнiцтва з праваслаўнымi ў галiне культуры. Як мы ўжо паведамлялi, Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° прыняў членаў дэлегацыi 27 лютага.
Рэлiквiя св.Андрэя Першапаклiканага будзе выстаўлена для ўшанавання ў афiнскай царкве св.Барбары. З 1208 года мошчы Апостала захоўвалiся ў крыпце катэдры iтальянскага горада Амальфi, куды былi прывезеныя з Канстантынопаля.
У знак падзякi епiскап Агафангел падзякаваў кардынала Этчегарая за атрыманы бясцэнны дар ад iмя архiепiскапа Афiнскага Хрыстодула, усiх праваслаўных грэкаў i падарыў яму каштоўную праваслаўную iкону.







All the contents on this site are copyrighted ©.