2006-03-01 14:14:34

З'езд Сацынтэрнацыянала
"Дыялог цывілізацый"-
з удзелам рэлигийных дзеячаў.


RealAudioMP3 Пройдзе ён у адной з актуальна гарачых кропак планеты - у Стамбуле. Будзе прысутным сярод дэлегатаў з розных кантынентаў Усяленскі Праваслаўны Патрыярх Барталамей.Такім чынам ён практычна ажыццёвіць словы,выказаныя з нагоды пашыранага "карыкатурнага" кразісу ( распачатага праз некалькі месяцаў пасля публікацыі у галанскай невялікай газеце непаважных малюнкаў на прарока Магамета) у часе яго нядаўнега візіту ў Лацінскую Амерыку.Канстантынопальскі Патрыярх там адзначыў неабходнасць вядзення дыялогу між рэлігіямі і рухамі дзеля міру на Зямлі.
Хочым тут прыпомніць словы Патрыярха Ўсяленскага Барталамея,сказаныя яшчэ ў часе грамадзянскай вайны ў Югаславіі.Тады ён склікаў у Канстантынопалі - гэта цяперашні Стамбул - нараду "Свет і цярпенне". На яе прыбылі лідэры мусульманаў,юдэяў, хрысціянаў розных намінацый, і ўсе разам яны прынялі "Басфорскую дэклярацыю".У ёй асудзілі палітыку выкарыстання спрэчных палітычных пытанняў і заявілі:
"Любая вайна у імя рэлігій - гэта вайна супраць рэлігій".
Цяпер Сусветны з"езд сацыял-дэмакратаў склікаецца ў Стамбуле на ініцыятыву нядаўна абранага прэзідэнта Сацынтэрна - лідэра грэцкіх сацыялістаў Георгіса Папандрэу і галоўнай апазіцыйнай партыі Грэцыі ПАСОК.








All the contents on this site are copyrighted ©.