2006-03-01 13:31:43

Агульная аўдыенцыя ў сераду 1 сакавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Міма халаднаватага надвор”я на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 9 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньняшнюю катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў Вялікаму Посту, які Каталіцкая Царква пачала 1 сакавіка.
RealAudioMP3
Літургіяю Папяльцовае Серады Касьцьцёл пачынае 40 дзённы пост. Абмяркоўвае ў гэтым часе збаўчыя таямніцы мукаў і сьмерці Хрыста а на заканчэньне Пасхальнага Трыдуума таямніцу Яго Уваскрасеньне.
Прыпамінае аб патрэбе пакуты- працягваў Папа- і заахвочвае, каб яшчэ раз перажыць з Ісусам 40 дзён Яго посту і малітвы на пустыні.
Пасыпаючы нашыя голавы попелам Касьцёл нам прыпамінае аб прамінаньні нашага земскага існаваньня. Хай гэты знак- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец—усьвядоміць нам, што на рэчаіснасьць, якая нас акружае ( асабліва патрэбы бліжніх) трэба глядзець вачыма міласэрнага Хрыста. Хай нашая вялікапосная чуйнасьць- сказаў на заканчэньне сваей катахэзы Папа Бэнэдыкт 16—будзе багатаю ў малітвы, хай будзе зьбераганы пост і нашыя сэрцы хай адкрыюцца на патрэбы братоў. Абмяркоўваючы Слова Божае разам з Маці Хрыста ўглядаймася на Крыж Збавіцеля, каб на заканчэньне гэтага пэрыяду з чыстым сэрцам і адноўленым духам перажываць радасьць Вялікодных Сьвятаў.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў усіх, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.