2006-02-28 13:39:28

Пасланне кардынала Руiнi з нагоды гадавiны смерцi Яна Паўла II°.


2 красавiка бягучага года Каталiцкая Царква адзначыць першую гадавiну з дня смерцi Свяцейшага Айца Яна Паўла II°. З гэтай нагоды Папскi вiкарый Рыму, кардынал Камiлло Руiнi, прапанаваў правесцi ў гэты дзень адмысловы дзень малiтвы дзеля выяўлення “моцнага i глыбокага пачуцця падзякi”, якое шмат людзей адчуваюць у сваiх сэрцах па нашаму ўлюбёнаму Папе Яну Паўлу II°”.
Звяртаючыся да вернiкаў Вечнага горада з адпаведным пасланнем, кардынал Руiнi запрасiў усiх жадаючых вечарам у нядзелю 2 красавiка а 9 гадзiне вечара сярэдняеўрапейскага часу сабрацца на плошчы Святога Пятра, каб разам са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° адгаварыць “Ружанец” i, такiм чынам, зноў “перажыць атмасферу глыбокай малiтвы, якая суправаджала пераход Яна Паўла II°” з гэтага свету “да канчатковага спаткання з Панам”.
Паведамляецца, што напрыканцы малiтвы Бенедыкт XVI° звернецца з прывiтальнымi словамi да вернiкаў з акна свайго працоўнага кабiнета, а ў панядзелак, 3 красавiка, узначалiць хаўтурную Богаслужбу за свайго вялiкага папярэднiка.







All the contents on this site are copyrighted ©.