Папская Рада па пастырстве сярод імігрантаў і вандраўнікоў рыхтуе дакумант аб
апецы для цыганаў.
Чакаецца выйсце ў свет чарговага дакуманту дэкастэрыя Святога Пасаду напрыканцы
гэтага месяца. Яго прадставяць арцыбіскуп Агосціно Маркето,былы апостальскі нунцы
на Беларусі,а зараз сакратар Рады, і кардынал Стэфан Фуміо Хамао. Ужо вядома,
што акрамя непасрэдных заданняў для царкоўных працаўнікоў на ніве пастырства, у ім
будуць утрымлівацца і статыстычныя дадзеныя.У прыватнасці,аб тым, што адна з самых
бедных і імкліва растучых нацыянальных меньшасцей ёсць цыганская. 6 млнаў
цыганаў жыве ў краінах Усходняе Еўропы,калі ў свеце іх прыкладна,па меркаваннях ўлікавых
службаў,ад 8 да 9 млнаў чалавек. Па дадзеных еўрапейскіх праваахоўных арганізацый,
асобы цыганскага этнасу застаюцца ахвярамі прыціску і прыгнёту - як унутры сваіх
суполак, так і звонку.