2006-02-27 13:53:02

Малітва "Анёл Гасподні" ў нядзелю 26 лютага


А паўдні гэтага дня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Ім адгаварыць гэтую багародзічную малітву. У сваёй прамове, перад ейным адгаварэньнем Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб Вялікім Посьце, які Каталіцкая Царква пачне ў сераду 1-га сакавіка.
Вялікі Пост- сказаў Папа- зьяўляецца вялікаю памяткаю мукаў Гасподніх ды падрыхтоўвае нас да Вялікадня. У гэтым пэрыядзе мы пакліканыя да ажыцьцяўляньня пакутных адрачэньняў ды перажываецца яго ў “новым духу” ўласьцівым Апосталу Паўлу, які знайшоў у Ісусе і яго Пасхальнай Таямніцы сэнс свайго жыцьця і піша, што ад гэтага моманту ўсё павінна да Ісуса адносіцца.
Па вялікапосным шляху вядзе нас Найсьвятая Марыя- сказаў на заканчэньне сваей галоўнай прамовы Сьвяцейшы Айцец—якая ў моманце, калі Ісус вырашыў ісьці ў Ерусалім, каб паддацца там мукам, з поўнаю вераю пайшла за Ім.
Пасьля адгаварэньня багародзічнае малітвы “Анёл Гасподні” Папа Бэнэдыкт 16 зрабіў заклік за мір у Іраку і Нігэрыі. Сьвяцейшы Айцец паклікаў да настойлівае малітвы і пакуты, каб Бог аддаліў ад Іраку, Нігэрыі ды іншых месцаў нашага Зямнога Шару нішчэньне месцаў культу і насільле, якія апраўдываюцца рэлігійнымі прычынамі.
RealAudioMP3
Гэтымі днямі надыходзяць весткі аб трагічным насільлі ў Іраку, з замахамі нават на самыя мячэці. Гэта дзеяньні, якія сеюць жалобу, распальваюць нянавісьць ды шкодзяць адбудове краіны. У Нігэрыі працягваюцца ўзброеныя сутычкі паміж хрысьціянамі і музульманамі. Прынесьлі яны многа ахвяраў ды зьнішчэньні Цэркваў і мячэцяў- сказаў Папа Бэнэдыкт 16. “Я рашуча асуджаю парушаньне месцаў культу, Богу даручаю ўсіх памёршых і тых, якія іх аплаківаюць. Заахвочваю таксама ўсіх да настойлівай малітвы і пакуты ў сьвятым часе Вялікага Посту, каб Бог аддаліў ад гэтых дарагіх народаў і ад многіх іншых месцаў пагрозы падобных канфліктаў.- сказаў Папа.
Сьвяцейшы Айцец заўважыў, што плодам веры ў Бога не зьяўляюцца антаганізмы, якія нішчаць, але дух братэрства і супрацоўніцтва дзеля супольнага дабра. Бог, Стварыцель і Айцец усіх, тым больш строга зажадае рахунку сумленьня ад тых, якія спасылаюцца на Ягонае імя, праліваюць братэрскую кроў- падкрэсьліў Папа. Пажадаў, каб усе, за заступніцтвам Божае Маці, здолелі вярнуцца да Бога, які ёсьць сапраўдным мірам.








All the contents on this site are copyrighted ©.