2006-02-27 13:58:37

Канфлiкт памiж мусульманамi i хрысцiянамi ў Нiгерыi.


У Нiгерыi ўзмацнiлася супрацьстаянне памiж мусульманскай i хрысцiянскай грамадамi. Нагодай да гэтага паслужыла публiкацыя ў еўрапейскай прэсе карыкатур на прарока Мухаммеда. Толькi за апошнiя суткi ў сутыкненнях на рэлiгiйнай глебе загiнула 24 асобы. У паўночнанiгерыйскiм горадзе Баучы ад рук мясцовых мусульманаў загiнула ўжо 18 хрысцiянаў. У адказ на гэта хрысцiяне з поўдня краiны забiлi 6 мусульманаў i спалiлi 2 мячэцi ў горадзi Онiтша.
Агульная колькасць ахвяраў канфлiкту на 22 лютага асягнула 49 чалавек: 18 з iх загiнулi 18 лютага пад час пагромаў у горадзе Майдугурi, а яшчэ 7 былi забiты 20 лютага ў згаданым вышей горадзе Баучы.
Нагадаем, што нагодай да супрацьстаяння паслужылi карыкатуры на прарока Мухаммеда, якiя былi надрукаваныя ў адной з датскiх газетаў у вераснi 2005 года. Некаторыя еўрапейскiя выданнi перадрукавалi iх у знак абароны свабоды слова, што выклiкала вялiкую незадаволеннасць сярод мусульманаў усяго свету.
Хваля “карыкатурнай вайны” асягнула Нiгерыi 18 лютага бягучага года. У гэты дзень у горадзе Майдугуры, якi знаходзiцца на поўначы краiны, былi спаленыя 15 хрысцiянскiх храмаў, абрабаваныя шматлiкiя крамы, якiя належалi хрысцiянам. Большасць загiнулых склалi хрысцiяне, забiтыя раз’юшаным натоўпам. Паведамляецца, што ў лiку ахвяраў 3 дзетак i каталiцкi святар. Палiцыя ўжо затрымала некалькi дзясяткаў чалавек – завадатараў i актыўных удзельнiкаў пагрому.
Наша даведка: Нiгерыя – адна з самых густанаселеных краiнаў Афрыкi. Яе насельнiцтва складае каля 130 мiльёнаў чалавек. Хрысцiяне жывуць пераважна на поўднi краiны, у той час як паслядоўнiкi iсламу складаюць большасць насельнiцтва на поўначы. Пачынаючы з 2000 года ў вынiку сутыкненняў на рэлiгiйнай глебе ў Нiгерыi ўжо загiнулi тысячы людзей.







All the contents on this site are copyrighted ©.