2006-02-25 12:18:48

Папа Бэнэдыкт 16 аб дыялогу паміж хрысьціянамі і музульманамі


Развiццё межрэлiгiйнага дыялогу, асаблiва памiж хрысцiянамi i мусульманамi, будзе спрыяць рэлiгiйнай свабодзе ў вогуле.
Такую думку выказаў Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° 21 лютага, прыймаючы бiскупаў Сенегалу, Маўрытанii, Капо-Верде /Астравоў Зялёнага мыса/ ды Гвiнеi-Бiссау, якiя завершылi свой вiзыт “ad limina” у Ватыкан.
Папа заклiкаў афрыканскiх бiскупаў несцi сваё служэнне ў супрацоўнiцтве “з мужчынамi i жанчынамi, якiя не з’яўляюцца прыхiльнiкамi хрысцiянства. I, перад усiм, з мусульманамi”, шматлiкiя суполкi якiх жывуць у краiнах, з якiх прыехалi згаданыя бiскупы.
На думку Свяцейшага Айца, перад бiскупамi стаiць задача “спрыяць развiццю братэрскiх адносiнаў памiж суполкамi дзеля гарманiчнага развiцця грамадства, прызнання годнасцi кожнага чалавека i забеспячэння ўсiм магчымасцi свабоднага вызнання ўласнай веры”.







All the contents on this site are copyrighted ©.