2006-02-25 12:22:40

Кардынал Каспэр аб сустрэчы ў Порто Алегро


23 лютага ў гэтым Бразылійскім горадзе закончылася ІХ Агульнае Зграмаджаньне Сусьветнае Рады Цэркваў. Кардынал Каспэр, які ўдзельнічаў у гэтай сустрэчы падзяліўся сваімі ўражаньнямі ў Папскім Унівэрсытэце “Рэджына Апостолёрум” ( Каралева Апосталаў). Да прысутных слухачоў кардынал Каспэр сказаў:, між іншым, “што-раз большыя падзелы ў пратэстанцкім сьвеце робяць немагчымым экумэнічны дыялог. Гэта зьяўляецца таксама праблемаю для Папскае Рады да спраў Падтрымліваньня Адзінства Хрысьціян, якой нялёгка ўстанавіць, з кім яго весьці”.
У Порто Алегрэ мы былі прынятыя вельмі прыязна- сказаў кіраўнік Ватыканскае ўстановы да спраў экумэнізму. Я перадаў ліст Папы Бэнэдыкта 16 да ўдзельнікаў сустрэчы. Ліст Папы выслухана з ўвагаю. Аднак слухаючы розных высказваньняў мелася ўражаньне, што пратэстанты падвяргаюцца далейшым падзелам і самі не ведаюць, куды ідуць”. Нямецкі кардынал яшчэ сказаў, што дыялог з Усходнімі Цэрквамі ідзе ўперад, за тое маюцца цяжкасьці з супольнасьцямі, якія выраслі з рэфармацыі. Ды на заканчэньне сустрэчы у Рымскім Унівэрсытэце “Рэджына Апостолёрум” кардынал Каспэр падрэсьліў, што адзінаю дарогаю выхаду з цяперашняга крызісу зьяўляецца “Духоўны экумэнізм”. Неабходная малітва, бо поўнае адзінства гэта перад усім Божы дар.








All the contents on this site are copyrighted ©.