2006-02-25 12:34:21

КВН правялі маладыя католікі
Мукачаўскай дыяцэзіі.


RealAudioMP3 Ініцыятарам гэтых гумарыстычных сустрэч стаўся генеральны вікары дыяцэзіі айцец-францішканін Пётр Жаркоўскі. Асаблівы поспех меў заключны конкурс - інсцыніроўка на біблейскую тэму,калі юнакі і дзяўчаты ў незабыўнай гульні шматлікіх моў і гаворак шматнацыянальнага Закарпацця,карыстаючы з мясцовага гумару і сучасных жыццёвых сітуацый,поўных спрадвечнага сутыкнення дабра і зла:хабарніцтва мытнікаў на мяжы,пьянства і наркаманства ,- супрацьставілі гэтаму прыклады захавання хрысціянскай маральнасці і чалавечых каштоўнасцей.
Перад пачаткам Вялікага посту ў Карпатах кожны весяліцца па-свойму. Мясцовыя венгры адзначаюць свае “фашангі”, палякі – “запусты”, славакі едуць у Вужгарад на баль –“плёс”.
Браты–славяне -- гэта ўкраінцы,рускія,беларусы,славакі – кіруюць у бок пасёлка Сярэдняе. Менавіта тут стаіць францішканскі манастыр, а ў мясцовай школе і праводзяць хрысціянскія КВНы. Перад вясёлым турнірам у касцёле Святога Лукі айцец Пётр адслужыў Боскую Літургію.
Пасля ў актавую залю прыйшлі шматлікія балельшчыкі - гледачы КВНу: -католікі абодвух абрадаў, праваслаўныя, вернікі армянскае царквы, нават цэлы цыганскі табар, што месціцца блізка райцэнтру.Ужо ад прывітанняў камандаў і да канца гульні атмасфера весялосці і душэўнага ачышчэння не пакінула анікога. Хатняе заданне рабілася на тэму “Радасць пакаяння”, потым ішлі выкананні і ўвасабленні спеваў, конкурсы пародзій. Апораю святара сталася парафіянка, настаўніца з самога Мукачева Таццяна Рашатар.Менавіта яна рабіла пераклады,бо валодае шматлікімі мовамі , у прыватнасці,амаль усімі мясцовымі. На радасць, у тым ліку,і мноству зімовых турыстаў-лыжнікаў, сярод якіх нямала і нашых, з Беларусі.







All the contents on this site are copyrighted ©.