Арабскамоўныя праграмы будуць мець прыарытэтнае развіццё на нашым Радыё
Генеральны дырэктар
айцец Федэріко Ламбардзі зрабіў такую заяву на прэсканферэнцыі ў сувязі з 75-годдзем
Радыё Ватыкана і чаканым усім калектывам - журналістамі,тэхнікамі, архіварыўсамі і
абслугоўваючым персаналам - наведаннем Дома радыё Свяцейшым Айцом Бенедыктам 16-м.
Менавіта ў гэты дзень і будзе адзначаны юбілей. Місія РВ у адпаведнасці са статутам
установы, як зазначыў ягоны дырэктар езуіт Федэріко Ломбардзі, - свабодна, праўдзіва
і дзейсна аб'яўляць Дабравешчанне і спалучаць цэнтр каталіцтва Святы Пятровы Пасад
і краіну - дзяржаву Ватыкан з рознымі краінамі па цэлым свеце. Адказаў на пытанні
журналістаў і новы дырэктар праграм Радыё Ватыкана ксёндз Анжэй Капроўскі.Ён дадаў,
што арабская мова і культура не з'яўляюцца больш сканцэнтраваныя толькі на Блізкім
Усходзе. Яны распаўсюджваюцца таксама ў многіх рэгіёнах Еуропы, Азіі і , наогул, па
цэлым свеце.І гэта не толькі палітычная праблема,але таксама і культурная,і рэлігійная,
і міжрэлігійная,таксама і царкоўная. Яшчэ адным прыарытэтам стаецца вяшчанне на краіны
Азіі. "Мы ведаем, -сказаў далей айцец-езуіт Анжэй Капроўскі,- як Царква развіваецца
ў Індыі, добра разумеем ролю хрысціянства Індыі для будучыні сусветнае Царквы
і усведамляем поуняю важнасць захавання адкрытымі "усяленскіх" сувязей між касцёлам
Індыі, Святым Пасадам ды мясцовымі цэрквамі на розных кантынентах...Маецца жыццёвая
неабходнасць весці дыялог у разуменні культур краін вялізнага Азіяцкага кантыненту:
Кітаю, Японіі, В'етнама..." Не меньшая важнасць для інтэнсій маецца таксама
і ў пост-камуністычных краінах Еўропы, -адзначыў айцец Анжэй.- Мы наогул маем быць
мастом між Свяцейшым Айцом,Святым пасадам, Універсальнай Царквою і адпаведнымі грамадствамі
ды мясцовымі цэрквамі" Прысутныя у залі Друку Ватыкана журналісты атрымалі
таксама адказы і на іншыя пытанні. У прыватнасці, кіраўнікі вяшчання са святой сталіцы
расказалі, што сёння Радыё Ватыкана мае 40 вяшчальных рэдакцый і вэб-старонкі на 30
мовах з уключэннем гукавых матэрыялаў праз Інтэрнет, адрас якога:
"www.radiovaticana.it." Мы самі з цікавасцю даведаліся,
што 57 працэнтаў гадавога бюджэту нашай установы - гэта ад 20 да 25 мільёнаў Еўра
- ідзе на зарплаты и ганарары. На радыё Ватыкана мы маем творчы калектыў з 384 супрацоўнікаў,
у асноуным - свецкіх. Толькі 34 святары і 9 манашак уваходзяць у склад рэдакцый і
тэхнічных служб. Усяго мужчын - 269, жанчын 115. на нашай радыёстанцыі ёсць
архіў гукавых сведчанняў за 75 год існавання Радыё Ватыкана, у першую чаргу - галасоў
Папаў Рымскіх.Толькі настаўленняў наступнікаў апостала Пятра захоўваецца 13 тысяч
гадзін гуказапісу, якія пераведзены зараз таксама і ў лічбавы рэжым.