2006-02-24 14:45:42

75 гадавіна зьяўленьня Іконы Божай Міласэрнасьці Фаўстыне Кавальскай


22 лютага, дакладна 75 гадоў таму, у польскiм горадзе Плоцку, законнiце Фаустыне Кавальскай з’явiўся абраз Боскай Мiласэрнасцi. З гэтай нагоды ў рымскiм касцёле Святога Духа ў Сассii была адцэлебравана Святая iмша, якую ўзначалiў парах касцёла а.Юзэф Барт. 22 лютага 1931 года святая напiсала ў сваiм дзённiку наступные словы: ”Я бачыла Пана Езуса, адна рука Яго была ўзнята для блаславенства, другая датыкалася да адзення на грудзях, i з гэтага месца выходзiлi два праменi – чырвоны i белы. Езус сказаў мне: намалюй абраз згодна мадэлi, якую бачышь, з надпiсам: “Езус я маю да Цябе давер!”. Я жадаю, каб гэты малюнак быў урачыста асвячаны ў першую нядзелю пасля Пасхi – i гэтая нядзеля павiнна быць святам Боскай Мiласэрнасцi”.
Гэтае жаданне было здзейснена 30 красавiка 2000 года, калi Свяцейшы Айцец Ян Павел II далучыў Фаустыну Кавальскую да лiку Святых i ўстанавiў свята Боскай Мiласэрнасцi. У 2002 годзе Ян Павел II у апошнi раз узначалiў Святую iмшу на сваёй Радзiме ў касцёле Боскай Мiласэрнасцi ў Лагеўнiках, у прыгарадзе Кракава, пад час якой урачыста даручыў свет Божай Мiласэрнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.