2006-02-23 13:57:48

Пастырскае адведванне Судану.


RealAudioMP3 Яго выконвае прэфект Кангрэгацыі па эвангелізацыі народаў кардынал Крешчэнцые Сэпе. Звяртаючыся ў горадзе Хартуме да студэнтаў мясцовай семінарыі,ён прыклікаў іх ,каб адзіным пастаянным арыенцірам у любых умовах нястомна заставаўся Езус Хрыстус - настаўнік і Госпад. У Судане працуюць місіянары Камбаніянскага ордэну - ва ўмовах мусульманскай большасці,прадстаўляючы каталіцкую Царкву спасярод ісламскага свету.Яны апякуюцца ў гэтай афрыканскай краіне 15-цю шпіталямі, 56 паліклінікамі, трымаюць 11 дамоў для пракажоных, 6 прытулкаў для інвалідаў і старыкоў, 25 дзіцячых садкоў і некалькі сірацінцаў, а таксама даюць дапамогу пад тысячы школ. Сацыяльны праблемы Судану дайшліся да краю галечы.Грамадзянская тканіна разарваная унутранай вайной, канфліктамі між рознымі плямёнамі і палітычнымі групоўкамі. Налічваецца пад 6 млнаў эвакуяваных асобаў і паўмільёна уцекачоў унутры самога Судану. Адпаведна статыстыцы ААН, яны і яшчэ практычна ўсё насельніцтва маюць патрэбу ў харчовай дапамозе.







All the contents on this site are copyrighted ©.