2006-02-23 13:33:58

Кароткая iнфармацыя аб калегii кардыналаў.


Кардыналы, якiя паходзяць ад 25 тытулаў цi прыраўненых да iх 25 рымскiх парафiй, ад 7 рыгiянальных дыяканаў, 6 палатынаў i 7 прылягаючых да Рыму дыяцэзiй, былi ад старажытных часоў раднiкамi i блiжэйшымi супрацоўнiкамi Папаў.
З 1150 года яны складаюць Калегiю кардыналаў, якая ўзначальваецца дэканам, што мае тытул бiскупа Осцii, ды кардыналам-камерлiнгам, якi займаецца разпарадкаваннем уласнасцi Ватыкану. З 1059 года кардыналам наданае выключнае права выбiраць Папу.
У ХII стагоддзi пачалi назначаць кардыналамi таксама i святароў, якiя не жылi ў Рыме, перад усiм гэта былi бiскупы i арцыбiскупы, а з XV стагоддзя таксама i Патрыярхi, але iмi маглi быць назначаны i звычайныя святары. У ХIII – ХV стагоддзях iх колькасць не перавышала 30, але Папа Сыкст V° у 1586 годзе падвысiў колькасць кардыналаў да 70.
Кардыналы ўзначальваюць розныя Ватыканскiя кангрэгацыi. Абраны кардыналам святар лiчыцца шляхцiцам i набывае тытул “Яго Емiнэнца”. Пры гэтым, нават тыя, што жывуць па-за Ватыканам, аўтаматычна атрымоўваюць грамадзянства Апостальскай сталiцы.
Ян ХХIII° змянiў колькасць кардыналаў, зацьверджаную Сыкстам Пятым, i ў 1962 годзе загадаў, каб усе кардыналы без выключэння былi ўзнятыя да бiскупскай годнасцi.
Павел VI° прыняў рашэнне ў 1970 годзе, каб па асягненнi 80 гадоў:
а) Кардыналы выходзяць на пенсыю i пакiдаюць ўзначальваць розныя ўстановы Рымскай курыi, а таксама ўсе трывалыя iнстытуцыi Рымскай курыi i Дзяржавы Ватыкан;
б) Губляюць права выбiраць Папу i быць абранымi на пасаду зямнога галавы Каталiцкай Царквы i, адначасова, губляюць права прыймаць удзел у канклавах. Урэшце, у 1973 годзе Свяцейшы Айцец Павел VI° прыняў рашэнне, што агульная колькасць кардыналаў не можа перавышаць 120. Гэтае абмежаванне было падцверджана таксама Папам Янам Паўлам II°, але потым было зменена iм жа i, такiм чынам, колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў асягнула135.
Кардыналы захоўваюць свае традыцыi i прывялей быць выбаршчыкамi Папы, а таксама быць раднiкамi Папаў у тым, што тычыцца кiравання Каталiцкай Царквой. Яны падзяляюцца на тры катэгорыi: бiскупы, прэсвiтэры i дыяканы. Назначаюцца кардыналы па жаданню Папы з лiку святароў, якiя сталi прэсвiтэрамi.
На чале Калегii кардыналаў цяпер, як i ў старажытныя часы, стаiць дэкан. Кардыналы дапамагаюць Папе кiраваць Каталiцкай Царквой узначальваючы звычайныя i надзвычайныя царкоўныя ўстановы, у тым лiку розныя Ватыканскiя кангрэгацыi цi ўстановы Дзяржавы Ватыкан. Ва ўзросьце 75 гадоў яны павiнны падаць прашэнне аб адстаўцы, якая можа быць прынята цi не Папам.
У выпадках, калi Святы Пасад не мае абранага Папы, кардыналы працягваюць выконваць свае абавязкi згодна з дзеючым кананiчным правам.
Зараз у свеце налiчваецца 193 кардыналы, з якiх 120 маюць права выбiраць i быць абранымi Папам.







All the contents on this site are copyrighted ©.