2006-02-21 13:53:13

Школа адказнага карыстання СМІ.


Яна адкрылася ў Кіеве, у памешканні Каталіцкага медзіа-цэнтра. На цырымоніі адкрыцця Апостальскі нунцы на Ўкраіне - прыгадаем, прыбыў ён да суседзяў пасля службы ў нас, у Беларусі, - шматразова падкрэсліў праблему адказнасці. Экселенцыя Іван Юркавіч падбадзёрыў усіх прысутных журналістаў ,зазначыўшы, што новая прафесійная школа - гэта крок да больш спелага выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі.Ён выказаў спадзяванне, што яна станецца зернем, якое прынясе шчодры плён для дабрабыту грамадства, для Царквы і для кожнага чалавека - чытача,слухача і гледача.Новая навучальная ўстанова таксама называецца школай разумнага карыстання СМІ.Яна зацікавіла не толькі рэлігійных, але й свецкіх прафесіяналаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.