2006-02-21 13:39:38

Папа робіць заклік да пашаны рэлігійных сымбаляў


У панядзелак 20 лютага Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з новым паслом Марока пры Апостальскай Сталіцы спадаром Алі Ахур, які склаў вярыцельныя граматы.
У сваёй прамове да яго Сьвяцейшы Айцец гаварыў аб неабходнасьці пашаны рэлігійных сімвалаў і аб не зьневажаньні рэлігійных пачуцьцяў веруючых.
Папа выказаў перакананьне Каталіцкага Касьцёла, што пашана рэлігіі і яе сімбаляў служыць міру і зразуменьню паміж людзьмі і народамі. Веруючыя не могуць быць прадметам правакацый, якія зьневажаюць іхнія рэлігійныя пачуцьці. Тым ня менш неталерантнасьці ці актаў насільля не можна ніколі апраўдываць як адказ на зьнявагі, таму што гэта не ёсьць згодным з прынцыпамі рэлігіі. Дзеля гэтага трэба смуткаваць над дзеяньнямі, якія сьвядома выкарыстоўваюць прыпадкі зьневажаньня рэлігійных пачуцьцяў да распальваньня варожасьці. Ва ўсіх грамадзтвах- сказаў на заканчэньне сваей прамовы Папа—свабоднае вызнаваньне выбранай рэлігіі павінна быць ўзаемна запэўненае.
Новы павол Марока пры Апостальскай Сталіцы сьцвердзіў, што ягоная краіна асуджае экстрамізм ды тэррарызм. Падкрэсьліў, што яны супярэчныя з прынцыпамі і вартасьцямі ісламу.








All the contents on this site are copyrighted ©.