2006-02-20 13:59:59

Музычны спектакль аб папу Яне Паўлу 2.


Яго стварылі маладыя парафіяне сіцылійскага горада Калтанісэта. Прэм'ера гэтай маленькай оперы, якая называецца "Дом Вайтылы", адбудзецца ў дзень першай гадавіны смерці "польскага Папы". У прынагоднай аб"яве гаворыцца:
"Ян Павел 2 быў блізкі да нас, маладых. Сваім асабістым сведчаннем ён паказаў, як быць шчаслівым".
Па словах пастаноўшчыкаў, галоўная мэта такой формы ўспаміну аб вялікім Папу Рымскім - надалей знаёміць пакаленні, асабліва юнацтва з постаццю Яна Паула 2-га , падкрэсліваючы ягоную надзвычайную блізкасць да сучаснасці, ягонае пачуццё духоўных патрэбаў людзей, асабліва маладых .







All the contents on this site are copyrighted ©.