2006-02-20 12:44:17

Малітва "Анёл Гасподні"


А паўдні, ў нядзелю 19 лютага, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна адгаварыць паўднёвую багародзічную малітву “Анёл Гасподні”. Перад адгаварэньнем гэтае малітвы Сьвяцейшы Айцец меў прамову, ў якой запытаўся, між іншым: Чаму, міма ўрачыстых палітычных дэелярацый, так цяжка на сьвеце пра братэрства, справядлівасьць і мір? Што блакіруе чалавечы поступ? Што параліжуе яго поўнае разьвіцьцё? Папа прызнаў, што на гістарычнай плоскасьці праблема складаная і мае многа прычын. Заахвоціў аднак да акрэсьленьня прычын такога стану рэчаў у духу веры. Сьвяцейшы Айцец спаслаўся пры гэтым да эвангэльскага расказу аб аздараўленьнях, якія зьдзяйсьняў Ісус.
RealAudioMP3
Эвангэльле сёньняшняе нядзелі паказвае Хрыста, які адпускае грахі і аздараўляе паралітыка. Яно прыпамінае, што Бог ёсьць Любоў”ю, і Ягонае Міласэрнасьці патрабуе кожны з нас. Хрыстос, які прабачае грахі, хай аздаровіць сэрца чалавека загубленага ў сьвеце- сказаў Папа.
Папа Бэнэдыкт 16 прыпомніў асноўную лінію пантыфікатаў сваіх папярэднікаў, асабліва Яна Паўла ІІ. Вялі яны сучасных людзей да Хрыста, каб за заступніцтвам Марыі, мог іх лячыць. Працягваючы гэтую дарогу, ў энцыкліцы “Дэус карытас эст” Бэнэдыкт 16 паказаў Бога як крыніцу сапраўднае любові.
Вітаючы пілігрымаў Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да трагэдыі на Філіпінах, дзе загінула каля двух тысячаў чалавек. “У асаблівы спосаб нашыя сэрцы зьвяртаюцца да ўсіх- сказаў Папа—якія церпяць ў выніку зыходу сельлю. Прашу, каб вы разам са мною маліліся за ахвяры, іх блізкіх ды ўсіх, якіх кранула гэтая трагэдыя. Упрошваю, каб сем”і, якія пагружаныя ў жалобе зазналі суцяшэньня Божае прысутнасьці, а тыя, якія нясуць ім дапамогу, былі ўпэўненымі нашае турботы і падтрымкі”—сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.