2006-02-20 14:09:07

Крыж ёсць сімбалем тоесамасці італьянскага
народу.


Такі вердыкт вынес Канстытуцыйны суд Рэспублікі Італія са сцверджаннем, што ў кожным класе італьянскай школы і ў дзяржаўных установах павінен быць прысутным крыж. Гэта аніякім чынам не супрацьставіцца таму, што Італія ёсць свецкаю дзяржавай.Знак крыжа ўяўляе сабою не толькі хрысціянскую рэлігію, але сутнасную тоесамасць народа і тыя каштоўнасці, на якіх палягае дэмакратычнае грамадства: цярпімасць,павага да чалавека і ягоных правоў, адмова дыскрымінацыі, аўтаномія асобы перад абліччам улады.Так што адказ на іск грамадзянкі Фінляндыі,што жыве ў Італіі і патрабавала выключэння сімбаляў хрысціянсва са школьнай прасторы, стаецца законам і ,натуральна,адказам таксама і на два іншыя іскі падобнага роду. Адзін пададзены пражываючым у Італіі мусульманінам з грамадзянствам Шатландыі, другі - італьянскім суддзёю з невялікага гораду Камеріно.







All the contents on this site are copyrighted ©.