2006-02-17 14:12:31

Нямеччына: падрабязнасьці візіту Папы у Баварыю


Мітрапаліт Мюнхену і Фрызынгі кардынал Вэттэр абьявіў падрабязнасьці візіту Папы Бэнэдыкта 16 у Баварыю, якую ён наведае ў днях 10-15 верасьня гэтага году.
10 верасьня ў Мюнхене Папа адслужыць Сьвятую Імшу на тэрыторыі, так званае, Новае Таргоўлі, дзе можа памясьціцца некалькі тысяч асоб. Кардынал Вэттэр яшчэ дадаў, што іншае месца Тэрэсіенвайсэ, дзе ў 1980-м годзе ў часе свайго першага візіту ў Нямеччыну памёршы Папа Ян Павал ІІ сустрэўся з паў мільённым натоўпам вернікаў, гэтым разам не бярэцца пад увагу, таму што зараз пасьля візіту Сьвяцейшага Айца, 16 верасьня пачынаецца там традыцыйнае сьвята піва, так званы Оттобэрфэст.
Кардынал Вэттэр дадаў, што 10 верасьня, пасьля абеду, адбудзецца сустрэча з Папам ў мюнхенскай катэдры Найсьвятой Дзевы Марыі.
Сьвяцейшы Айцец наведае таксама Рэгэнсбург, Сьвятыню Альтэттінг ды месца сваіх народзін, гарадок Маркль над ракою Інн.








All the contents on this site are copyrighted ©.