2006-02-16 13:20:58

Пасланне Свяцейшага Айца IX° Генеральнай Асамблеi Сусветнай рады Цэркваў.


Пачынаючы з 14 лютага ў бразыльскiм горадзе Порт Алегро, пры мясцовым Папскiм каталiцкiм унiверсiтэте, праходзiць IХ° Генеральная Асамблея Сусветнай рады Цэркваў. Сустрэча праходзiць пад дэвiзам: “Перарабi свет, Пане, у Тваёй Божай Ласцы”. Апостальскi пасад на Асамблеi прадстаўляе кардынал Вальтэр Каспер, старшыня Папскай рады да спраў хрысцiянскай еднасцi, якi i зачытаў удзельнiкам форума спецыяльнае пасланне Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°.
“Разумеючы нашу веру, атрыманую праз Хрост i падзяляемую з Трыадзiным Богам, - пiша Папа, - Каталiцкая Царква i Сусветная рада Цэркваў шукаюць усё больш эфектыўныя шляхi для супрацоўнiцтва жадаючы працягваць крочыць па гэтай дарозе надзеi i абяцанняў узмацняючы нашы высiлкi дзеля таго, каб асягнуць моманту, калi хрысцiяне аб’яднаюцца ў аб’яўленнi ўсiм Эвангельскай навiны збаўлення для ўсiх”. Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° заклiкае “быць адкрытымi знакам Божага Правiду i да натхнення Святога Духа, бо вядома, што святая прапанова аб’яднання ўсiх хрысцiянаў у адзiную Хрыстовую Царкву перавышае чалавечыя сiлы i здольнасцi”.
У сёлятней Генеральнай Асамблеi Сусветнай рады Цэркваў прыймаюць удзел каля 4 тысяч чалавек, сярод якiх 1200 з’яўляюцца пасланцамi ад 347 Цэркваў i хрысцiянскiх аб’яднанняў, якiя ўваходзяць у склад рады i прадстаўляюць 550 мiльёнаў вернiкаў-пратэстантаў, англiканаў i праваслаўных. Каталiцкая Царва не з’яўляецца чальцом Сусветнай рады Цэркваў, але супрацоўнiчае з ёй шляхам арганiзацыi розных супольных працоўных групаў i ўдзелам у ажыццяўленнi розных канкрэтных агульных праектаў. Пад час сёлятняй Генеральнай Ассамблеi, якая працягнецца да 23 лютага, яе ўдзельнiкi плануюць абмеркаваць дзеяннi Сусветнай рады Цэркваў у галiне эканамiчнай справядлiвасцi, знiшчэння галечы, хрысцiянскай самасвядомасцi i рэлiгiйнага плюралiзму.







All the contents on this site are copyrighted ©.