2006-02-15 10:39:28

Сусветны Патрыярх Барталамей I° выказаўся аб "дацкiх карыкатурах" i аб забойстве каталiцкага святара ў Турцыi.


Патрыярх Канстантынопальскi Барталамей I° наведаў Мексыку на мiнулым тыднi. Выступаючы перад журналiстамi, высокi госць асудзiў публiкацыю ў Данii сумна вядомых карыкатур на прарока Мухаммеда. “Мы рашуча выступаем за павагу да веры i рэлiгii ўсiх людзей, - зазначыў Сусветны Патрыярх. – I мы жадаем, каб менавiта такiм чынам iншыя паважалi нашу веру, рэлiгiю, Царкву, i мы самi павiнны з павагай ставiцца да веры нашых братоў”.
Барталамей I° таксама рашуча асудзiў нядаўняе забойства каталiцкага святара Андрэа Санторо ў турэцкiм горадзе Трабзон. “Мы асуджаем гэты акт тэрарызму, гэта злачынства, i не толькi таму, што ягонай ахвярай стаў хрысцiянскi святар. Мы падобным чынам асудзiлi б такое злачынства, калi б яно было здзейснена ў адносiнах да любога чалавека”, - падкрэслiў Сусветны Патрыярх.
Пад час выступлення перад журналiстамi, Барталамей I° паведамiў, што ягонае спатканне са Свяцейшым Айцом Бенедыктам XVI° у днях 28-30 лiстапада ў Стамбуле “хутчэй за ўсё адбудзiцца”.







All the contents on this site are copyrighted ©.