НА ЧАЛЕ ГРЭКАКАТАЛІЦКАЙ ГРАМАДЫ СТАЎСЯ ГРАМАДЗЯНІН ІЗРАІЛЯ
Імя новага біскупа - Эліас Шакур. Гэта - першы кіраўнік мелькіцкай грамады,які гаворыць
на іўрыце.Ён будзе служыць толькі на тэрыторыі яўрэйскай дзяржавы. Для Ўсходнега
Ерусаліму і Палестынскіх тэрыторый мелькіцкі Патрыярх Рыгор Лахам,сядзіба якога ў
Дамаску, прызначыць грэкакатолікам іншага кіраўніка . Для акрэслення постаці
новага біскупа скажам, што ягоная кандыдатура тройчы вылучалася на атрыманне Нобелеўскай
прэміі міру. І цяпер,выступаючы ў друку,сваім асноўным напрамкам дзейнасці Яго Экселенцыя
назваў умацаванне талерантнасці.Мірнае суіснаванне розных рэлігійных грамад, супрацоўніцтва
між усімі грамадзянамі Ізраіля - гэта будзе працягам таго вопыту,які ужо мае 66-гадовы
святар. Ён ужо займауся грамадскай і адукацыйнай справай у арабскіх каталіцкіх грамадах.
Важнаю заслугаю святара Эліаса Шакура сталася стварэнне першага ў арабскім сэктары
Ізраіля тэхналагічнага каледжа Мар Эліас, чые выпускнікі атрымліваюць першую акадэмічную
ступень.