2006-02-13 14:43:06

75 гадоў Ватыканскаму Радыё


Гэнэральны Дырэктар нашае радыёстанцыі, айцец Лёмбарді сказаў, што 75-ць гадоў гэта вялікая дата як на радыё. Калі справа ідзе пра міжнародны маштаб Ватыканскае Радыё зьяўляецца адным з найстарэйшых побач BBC. Было многа нагодаў, каб нашае Радыё збвярнула на сябе ўвагу. Яно дае нейкі вобраз жыцьця Касьцёла ў ягонай разнароднасьці і паўсюлнасьці. Кожнага дня мы надаем ў больш за 30-ці мовах сьвету. Маем тут, ў нашым будынку, больш за 60 розных нацыянальнасьцей, людзей якія штодзённа працуюць. Мы намагаемся, цераз наш голас і працу, быць адлюстраваньнем багацьця разнароднасьці Касьцёла ў сьвеце і ягонага жаданьня, каб гаварыць да ўсіх народаў і нацыяў.
Мяне часта проста ўдастойліваюць пашанаю, з якою сустракаюся ў розных асяроддзях. Відаць, што праца добрая зьдзейсьнена на працягу 75-ці гадоў была дацэнена. Яна дала таксама салідныя асновы для кантактаў з многімі ўстановамі і асобамі, якія чулі пра Ватыканскае Радыё, як таксама карысталі з яго ўслугаў у розных пэрыядах і абставінах. Сярод іх ёсьць людзі, якія ўсьведамляюць сабе справу з нашага заангажаваньня ў карысьць народаў, ў якіх не хапала, або надалей няма рэлігійнае свабоды.








All the contents on this site are copyrighted ©.