2006-02-11 13:49:08

РЫМ.Тысячы людзей удзельнічалі
ў паховінах ксяндза Андрэа Санторо.


Італія з болем развіталася са сваім суайчыннікам, айцом Андрэа Санторо, злачынна забітым у Турцыі. Ведалі яго многія. Католікі, найперш,але й ня толькі вернікі.Гэты энтузіяст добрых справаў з групамі пілігрымау лунаў па цэлым свеце, робячы заусёды нейкія прынцыпова важныя справы.Падымаючы дух людзей, вымудраўся ўзняць на месцах тых, хто гатовы быў будаваць новыя капліцы і спартзалі, выпускаць гумарыстычныя часопісы і зарганізоўваць дзіцячыя садкі. Ад Ізраіля да Кітаю, ад усхонееўрапейскіх да афрыканскіх краін стаўся вядомым менавіта сілаю свайго прыкладу. У Турцыі застауся надоўга, бо ўбачыу вялікую ніву да працы. Сярод ягоных падапечных былі й жанчыны з былога Савецкага Саюзу, якія патрабавалі тэрміновай дапамогі і атрымлівалі яе.Шмат каму ён уратавау жыццё, даў магчымасць вярнуцца да дому.Ад многіх гадоў з розных рэспублік у Турцыю цячэ рака гандлю жывым таварам.Сюды нашы прыгажуні траплялі праз празрыстую мяжу з Грузіяй.Да айца Андрэа звярталіся ,натуральна, эмігранты з цэлага свету,мужчыны и жанчыны, турэцкия беспрацоуныя, старыя, галечныя.Італьянскі святар дапамагаў падняць дух, атрымаць сумленную працу, таксама і грашыма. У Рыме пакінуу квітнеючую вялікім уздымам сваю парафію св.Фабіяна и Венанціо, поўную моладзі, зноў-такі, не толькі каталіцкай.Прыйшлося прыбудаваць новую парафіяльную залю з алтаром, дзе ксёндз Андрэа змясціў таксама і праваслаўныя - грэцкія і рускія іконы.
Адпяванне айца Санторо прайшло ў базіліцы Святога Яна на Латэране. Гэта другі ў каталіцкім свеце па духоуным значэнні касцёл: тут сядзіба Папы Рымскага як біскупа Вечнага гораду. Узначаліу святую заўпакойную імшу кардынал Каміло Руіні, старшыня Італьянскай біскупскай Канферэнцыі. У сваім казанні кардынал паведаміу, што у хуткім часе будзе распачаты працэс беатыфікацыі айца Санторо. Газеты, гаворачы аб гэтым факце, далі загалавак:"Ацец Андрэа будзе залічаны да сонму святых".Памінаючы загінуўшага ад рук фанатыка у турэцкім горадзе Трабзон айца Санторо, Кардынал Руіні падкрэсліў, што гэтаму чалавеку не трэба было займаць мужнасці, ён неаднаразова без зброі аказавауся тварам у твар перад пагрозаю жыыцю і стаўся хрысциянским мучанікам нашых часоў.
Як вядома з турэцкіх крыніц,16-гадовы забойца быў падштурханы на злачынства,як ён заявіў, уплывам розгаласу ад публікацыі карыкатур на прарока Мухамеда ў дацкім друку, што, зазначым, здарылася некалькі месяцаў таму і атрымала скандал падпальваючага зместу ў гэтыя дні. Заходнія назіральнікі мяркуюць, што на маладога выканауцу забойства магло пауплываць і вызваленне з турмы кілера, які пакушаўся на забойства Папы Яна Паўла 2. RealAudioMP3







All the contents on this site are copyrighted ©.