2006-02-10 11:36:57

Папа Бэнэдыкт 16 наведае Турцыю


Ватыканскі Прэсавы Прадстаўнік, доктар Наварро Вальс паінфармаваў, што Сьвяцейшы Айцец ёсьць афіцыйна запрошаны Прэзыдэнтам Турцыі, спадаром Агмэтам Нэкдэтам Сэзэрам, наведаць ягоную краіну. Візіт адбудзецца ў днях 28-30 лістапада. Наварро Вальс сьвердзіў, што Бэнэдыкт 16 прыняў запросіны. Цяпер апрацоўваюцца падрабязнасьці праграмы гэтага візіту. Назіральнікі падкрэсьліваюць, што афіцыйнае пацьверджаньне зьявілася некалькі дзён пасьля забіцьця ў Турцыі італьянскага місіянара ксяндза Андрэя Санторо, паховіны якога адбыліся ў Рыме ў пятніцу 10-га лютага.








All the contents on this site are copyrighted ©.