2006-02-10 11:45:51

Жонка прэзідэнта ЗША была ў
Папы Бенедыкта 16-га.


Папа Бенедыкт 16 прыняў на прыватнай аўдыенцыі жонку прэзідэнта ЗША Джоджа Буша - Лору і іншых сямейнікаў. Прыпомнім,што мінулай вясной спадарыня Буш прысутнічала разам з мужам на паховінах Папы Яна Паула 2 ,які шмат разоў быў з апостальскімі візітамі ў Амерыцы. Цяпер яна запрасіла Бенедыкта 16 наведаць сваю краіну. Сярод абмеркаваных міжнародных пытанняў гаворка вялася і аб актуальных,у прыватнасці, аб "карыкатурным" скандале,які мае так трагічны розгалас."Папа выказау,- працытавала Буш, - што разумее крыўду мусульманаў, іхнія пачуцці,але не разумее так гвалтоўнага адказу на ганьбу".
Пасля сустрэчы з Пятровым наступнікам Лора Буш расказала журналістам, што выказала пажаданне прывітаць яго ў Злучаных Штатах. "Я, -дадала асабліва горача Лора Буш,- сапраўды вельмі спадзяюся ,што аднойчы ён прыедзе ў Амерыку." Лора Буш таксама паведаміла, што перадала Бенедыкту 16-му прывітанне ад свайго мужа.







All the contents on this site are copyrighted ©.