2006-02-10 14:29:21

Адкрытф яшчэ адна ўездная брама ў Ватыкан


Пiлiгрымы i турысты, якiя наведваюць Ватыкан, упершыню за апошнiя 75 гадоў, практычна з моманту заснавання гэтага горада-дзяржавы, будуць мець магчымасць трапiць у яго праз браму, якая знаходзяцца з паўночнага боку.
Згаданая брама адкрылася 10 лiстапада. У апошнi раз яна адчынялася ў 1929 годзе, калi было падпiсанае славутае Латэранскае пагадненне памiж Святым Пасадам i Iтальянскiм урадам, на аснове якога i быў заснаваны горад-дзяржава Ватыкан. У той час брамай карысталiся працаўнiкi, якiя рабiлi будаўнiчыя работы на тэррыторыi Ватыкану.
Ад гэтага часу брама будзе адкрытая ў звычайным рэжыме ажыццяўлення ўезду i выезду з Ватыкану. Над ёй плануецца усталяваць дзяржаўны герб i герб Свяцейшага Айца Бенедыкта ХVI з наступным надпiсам на лацiнскай мове: “Бенедыкт ХVI, Папа Рымскi, год Паньскi 2005, першы год пантыфiкату”.







All the contents on this site are copyrighted ©.