2006-02-09 13:57:12

Рэлігійныя перасьледаваньні ў Кітаі


Штомесячны каталiцкi часопiс “Missioni consolata”, якi выдаецца ў Турыне з 1899-га года, у сваiм студзеньскiм нумары змесцiў матэр’ял аб рэлiйнай сiтуацыi ў сучасным Кiтаi. Аўтар артыкулу пiша аб КНР, як аб краiне, якая спалучае “дзiкi капiталiзм i маоiстскi камунiзм i пры гэтым зрабiлася адной з мацнейшых эканамiчных дзяржаў свету. Аднак, рэлiгiйная свабода i правы чалавека ў Кiтаi працягваюць парушацца. Камунiстычны ўрад краiны не пужаецца пратэстаў з боку заходнiх краiнаў, гандлёва-эканамiчнае супрацоўнiцтва з якiмi развiваецца вельмi iнтэнсiўна. У той самы час, кiраўнiцтва Кiтая насцярожана ставiцца да рэлiгiйных групаў, якiх не цiкавiць а нi бiзнэс, а нi грошы.
У гады так званай “культурнай рэвалюцыi” (1966 – 1976) праводзiлiся вельмi жёрсткiя пераследаваннi па рэлiгiйных матывах: прынародна катавалi вернiкаў, саджалi iх у вязьнiцы без суда i следцтва; перараблялi храмы ў стайнi i г.д. Але i цяпер пераследаваннi працягваюцца, з таго часу змянiлася толькi iх тактыка: ад жёрсткiх формаў кiтайскiя ўлады перайшлi да метадаў дыскрымiнацыi i кантролю. Гэта дазваляе захаваць бачнасць законнасцi i дазваляе адпаведным чынам адказваць на пратэсты заходнiх праваабаронцаў. У той жа час i каталiцтва, i секты, падобныя Фалун Конг, паранейшаму разглядаюцца, як патэнцыйная контррэвалюцыйная небяспека. Адносiны афiцыйнага Пекiна з Апостальскiм Пасадам працягваюць заставацца напружанымi. Пры гэтым, за падтрымку падпольнай Каталiцкай Царквы Кiтая, якая засталася вернай Апостальскай сталiцы, Ватыкан падазраецца ва “умяшальнiцтве ва ўнутраныя справы КНР”, што не дазваляе наладзiць дыпламатычныя адносiны.







All the contents on this site are copyrighted ©.