2006-02-08 09:25:41

Пад знакам Ісуса


Меньш чым за чатыры стагоддзі, ад укрыжавання Хрыста да праўлення імператара Канстанціна, Хрысціянства становіцца дзяржаўнай рэлігіяй. Апосталы сведчаць аб дзеях Ісуса, нясуць Добрую Вестку, сутыкаючыся пры гэтым са шматлікімі супраціўнікамі. У Ерусаліме Пятру супрацьстаіць юдэйскі першасвятар. У Антыохіі і Афінах Павел змагаецца з філосафамі-язычнікамі. У Александрыі Айцы Царквы перамагаюць першыя ерэсі. У самым Рыме хрысціяне падвяргаюцца пераследванням і пакланяюцца сваім мучанікам у катакомбах. Аднак, негледзячы ні на што, усё больш і больш людзей звяртаюцца да Хрысціянства. У 391 годзе імператарскім эдыктам язычніцтва было забаронена.
Немала цікавага і трагічнага адбылося на падзвіжніцкім шляху першых хрысціянаў з І-га па ІV стагоддзе. Для нас гэта настолькі далёкае мінулае, што цяжка сабе ўявіць. Але паспрабуем гэта зрабіць і зазірнуць у той час, прыкладна на 2 тысячы гадоў назад, у Святую Зямлю. У той час там панавала адна рэлігія – Юдаізм. За 200 гадоў да Нараджэння Хрыста цар Антыох ІІІ дазволіў юдэям прытрымлівацца сваіх рэлігійных абрадаў. Аднак яго наступца Антыох ІV Епіфан стаў праводзіць палітыку элінізацыі, уводзіць грэчаскі светапогляд, навязваць юдэям каштоўнасці язычніцкай культуры з мэтай знічтожыць ідэю аб богавыбранасці юдэйскага народа. Ён забараніў абрэзанне, якое павінна было адзначаць пячатку Божага запавету і апаганіў Ерусалімскі храм. Адныя юдэі пакарыліся, іншыя паднялі паўстанне і адбылася доўгая вайна.
Пасля ўсталявання валадарства Рымскай імперыі ў Міжземнамор’і і на Усходзе стан змяніўся. Паўсюдна ў Рымскай імперыі юдэі атрымалі права здзяйсняць абрэзанне ў дзяцей, маліцца ў сінагогах. Іх дыяспара мірна суіснавала з суседзямі. У Егіпце і Вавілоніі яна была ўжо вядома некалькі стагоддзяў. У знакамітай сталіцы Усходу Александрыі юдэяў налічвалася каля 100 тысяч, і, за выключэннем некаторых праяўленняў “антыюдаізма”, яны лічыліся паважанымі людзмі. Іх рэлігія, запаведзі Закона Майсея прыцягвалі адукаваных людзей таго часу больш, чым грэчаская філасофія. І вось, у такіх абставінах, Хрыстос тры гады прапаведваў сваю навуку там дзе Юдаізм быў вельмі моцным, асабліва ў цэнтры Юдаізма Ерусаліме. Гэта бударажыла і непадабалася юдэйскаму самакіраванню начале якога стаяў першасвятар – старшыня Сінэдрыёна, або Вялікай Рады. Хаця правінцыі Ідумея, Юдэя і Самарыя знаходзіліся пад уладай рымскага пракуратара, ён амаль не ўмешваўся ва ўнутраняе жыццё гэтых земляў, але строга сачыў за зборам падаткаў. Ісус з Назарэта, падобна іншым прарокам, як і Ян Хрысціцель некалькімі гадамі раней, папаў паміж жорнаў улады палітычнай і рэлігійнай, і загінуў на крыжы, бо вынік прыгавору таго суда быў прадбачаны з самага пачатку.
Яго смерць пазбаўляла рымскага пракуратара Пілата ад парушальніка спакою, а першасвятра Каяфу – ад летуценніка, чые казанні падрывалі ўстоі Юдаізма. Дзеля захавання Закона і парадка, ўлады адправілі Ісуса на смерць. Але яны нават не падазравалі, да якіх наступстваў гэта прывядзе...
На трэцці дзень пасля смяротнага пакарання Ісуса група яго вучняў, якая, казалася б, павінна была распасціся пасля яго гібелі, абвясціла аб тым, што той, каго ўкрыжавалі ўваскрос. Для тых, каго яшчэ нельга было назваць хрысціянамі, настаў паварот часоў: праз Ісуса, які памёр і ўваскрос, Святы Дух зыйшоў на зямлю. Па старазапаветнаму паданню, праз Святы Дух быў створаны свет, Святы Дух павінен быў змяніць сыноў Ізраілевых.”Вазьму ад вас каменнае сэрца, і дам вам сэрца, каб ведаць мяне, і ўкладу ў вас мой Святы Дух” – так прадказвалі старажытныя прарокі.
Для вучняў Ісуса момант зыхода Святога Духа настаў. Бог тварыў суд, дараваў грахі, ствараў новы свет, поўны любові. Збылося прароцтва Старога Запавета аб ратаванні.
Так, у дзень Пяцідзесятніцы зарадзіўся рух паслядоўнікаў Месіі. Юдэйскае свята Пяцідзесятніцы было ўсталявана на памін аб атрыманні Майсеям Дзесяці запаведзяў, які даў яму Бог на гары Сінай. “І напоўніліся ўсе Духам Святым і пачалі гаварыць на іншых мовах”, а тыя што слухалі іх “чулі кожны сваю мову”. У Вавілоне Бог змяшаў усе мовы, каб людзі не маглі паміж сабой дагаварыцца, у Ерусаліме ж, у дзень Пяцідзесятніцы, Слова Божае, Слова Ісуса, загучала на ўсіх мовах.
Юдэі, вучні Ісуса, напоўніліся Духам Святым і атрымалі цудоўную здольнасць ацаляць хворых і выганяць дэманаў. Зыход Святога Духа адбыўся ў святым горадзе Ерусаліме, які быў пакліканы адыграць нямалую ролю ў станаўленні новай веры. Але ці доўга яшчэ Ерусалім мог заставацца святым месцам для будучых хрысціянаў, яго Храм – іхняй святыняй, тым каменным храмам, адкуль Ісус выгнаў гандляроў, а хрысціянская навука – законам Майсеявым? І што павінна было стаць з самым паняццем “богаабраны народ”, калі Дух Святы павінен быў зыйсці на ўсе народы Зямлі, а не толькі на народ юдэйскі? Адказаў на гэтыя пытанні пакуль не было. Аднак ужо з’явілася думка аб тым, што юдэі павінны ў смерці Ісуса.
Па сведчанні “Дзеяў Апосталаў”, з вуснаў Пятра ў дзень Пяцідзесятніцы прагучалі такія словы: “Мужы Ізраільскія! выслухайце словы гэтыя: Ісуса Назарэя, Мужа, засведчанага вам ад Бога сіламі і цудамі і знаменнямі... вы ўзялі і, прыбіўшы цвікамі, рукамі беззаконнікаў, забілі; але Бог уваскрэсіў Яго... І вось Ён быў узнесены правіцаю Божаю і, прыняўшы ад Айца абяцанне Святога Духа, выліў тое, што вы сёння чуеце... Бог зрабіў Госпадам і Хрыстом Гэтага Ісуса, Якога вы ўкрыжавалі”.
Так, паступова, пад знакам Ісуса і Святога Духа пачалі выкрэслівацца рысы новай, невядомай дагэтуль, рэлігіі імя якой Хрысціянства.







All the contents on this site are copyrighted ©.