2006-02-07 14:09:14

Штэмпель "75 год радыё Ватыкана"


- ГОРАД ВАТЫКАН і цэлы свет хутка адзначаць 75-годдзе нашага Радыё.Загучала яно упершыню зваротам Папы Пія 11 да цэлага свету 12 лютага 1931 года. Стварэнне радыёстанцыі ажыццявіу Гульельмо Марконі - першаадкрывальнік радыё.Калі вас навучалі у школе інакш,зірніце у Большую Советскую Энциклопедию - і пераканаецеся. Увесь паза- -савецкі свет гэта ведае з дзяцінства. Але гэта так,адступленне. Г алоуная абвестка сёння - радасць нумізматам. Ватыканская пошта уводзіць з нагоды спецыяльнае пагашэнне. Яно будзе карыстанае праз увесь 2006 год.
Дададзім крыху пра сам штэмпель. Яго стварыу наш калега, ад дзесяцігоддзяу мастак РВ спадар Іріо Фонтіні. Задума,як ён расказау на рэдакцыйным сходзе, была: увасобіць непарыунасць развіцця радыё з захаваннем традыцыі Дабравешчання,як бы ні зменьваліся тэхнічныя магчымасці сродкау камунікацый - ад правадной перадачы па дротах да сённяшніх ВЭБ-сістэм -графічных і гукавых - у лічбавым рэжыме. Дык праз поле штэмпеля па дыяганалі праходзіць лічба 7 - яна стаецца дамінуючым графічным элементам.Гэты лагатып ілюструе творчую дынаміку РВ напрацягу усяе 75-гадовай гісторыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.