2006-02-07 14:07:09

Рымскія паломніцтвы


У рымскiм бюро пiлiгрымак прайшла прэзентацыя праграмы тураў на бягучы год, пад час якой таксама быў прадстаўлены каталог “Новыя маршруты Духа”. Мiнулы год быў рэкордным па рэлiгiйнаму турызму: нягледзячы на шматлiкiя цяжкасцi, лiк пiлiгрымаў ў 2005 годзе ўзрос на 5,5 працэнта, перавысiўшы нават Юбiлейны, 2000, год. Рымскае бюро пiлiгрымак афiцыйна прадставiла праграму на 2006 год у супрацоўнiцтве з двума iтальянскiмi кампанiямi, якiя ўжо больш за палову стагоддзя забяспечваюць перавозку пiлiгрымаў i турыстаў. Гэта – авiацыйная кампанiя “Алiталiя” i чыгуначная кампанiя “Трэнiталiя”.
Рымскае бюро пiлiгрымак прапануе ў бягучым годзе шмат новых спосабаў знаёмства з хрысцiянскай культурай i духоўнасцю. Сярод iх арыгiнальная экскурсыя “Хрысцiянскi Рым” у адкрытым аўтобуся, вывычэнне агульных хрысцiянскiх каранёў у рамках тура “Шляхамi Еўропы”; асобныя праекты, разлiчаныя, перад усiм, на людзей сталага ўзросту i на сем’i; новыя бiблiйныя i патрыстычныя маршруты – “Святая Зямля i Ярданiя”, “Святая Зямля i Сынай”; падарожжа па месцах святой гiсторыi Усходу.







All the contents on this site are copyrighted ©.