Менавіта 3-га лютага на 83-м годзе жыцьця, памёр біскуп Іван Хома. Нарадзіўся ён
у Хырове. Пасьля другой сусьветнай вайны пасяліўся ў Вечным Горадзе. Тут вучыўся
ды прыняў сьвятарскія сьвядчыны. Працаваў сярод грэка-каталіцкіх эмігрантаў. Быў
таксама рэктарам Украінскага Каталіцкага Унівэрсытэту ў Рыме, якія заснаваў Вярхоўны
Арцыбіскуп Львова, кардынал Ёсів Сьліпый. У 1977-м годзе, прабываючы на выгнаньні,
кардынал Сьліпый патаемна высьвяціў на біскупаў айца Хому ды цяперашняга кардынала
Гузара. 19-ць гадоў пазьней абодва высьвячэньні зацьвердзіў памёршы Папа Ян Павал
ІІ.