2006-02-06 13:01:44

Малітва "Анёл Гасподні" з Папам


А паўдні, ў нядзелю 5-га лютага, Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб разам з імі адгаварыць паўднёвую, багародзічную малітву “Анёл Гасподні”.
RealAudioMP3
У нядзелю 5-га лютага ў Італіі ўшаноўваўся дзень прысьвячаны вартасьцям чалавечага жыцьця. Марыі, Маці ўсіх, што жывуць, даручым ў малітве праблемы сем”яў, ненароджаных дзяцей, хворых, ўбогіх ды ахвяраў насільля. У абліччы пагрозаў для чалавечае долі абвяшчайма сьвету Эвангэльле жыцьця.
На Плошчу Сьвятога Пятра прыбылі шматлікія вернікі, якія заангажаваныя ў Руху ў карысьць Жыцьця. Папа спаслаўся да Энцыклікі Яна Паўла ІІ “Evangelium Vitae”, якую памёршы Папа напісаў 11-ць гадоў таму назад. Гэтая Энцыкліка сьцвярджае, што чалавечае жыцьцё зьяўляецца галоўнаю вартасьцю, якую трэба прызнаць ды якую Эвангэльле наказвае ўшаноўваць. Кожнае чалавечае жыцьцё як такое- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец—заслугоўвае на пастаянную абарону і дамагаецца пастаяннага павышаньня. Мы добра ведаем, што гэтая праўда часта выстаўляецца на небясьпеку супраціўленьня з боку гэданізму, які пашыраецца, ў так званых гра- мадзтвах дабрабыту. Чалавечае жыцьцё атрымлівае там пахвалу да часу, калі дае прыемнасьць, за тое пагарджаецца ім, калі кранаюць яго хваробы ці няспраўнасьці. Пачынаючы ад глыбокае любові да кожнае асобы- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Папа—магчымым стаецца прымяненьне пасьпяховых формаў служэньня ў карысьць жыцьця: таго, якое нараджаецца, як і таго, якое сьпіхаецца на ўскраіну грамадзтва і намечваецца цярпеньнем, асабліва ў канчатковай ягонай стадыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.