2006-02-04 12:06:18

Форум любові



ПАРЫЖ: У гэтую першую нядзелю лютага,па традыцыі маладых свету,аб"яднаных у саюзе "Пакаленне Яна Паула 2-га", у сталічнай царкве св.Клатыльды для іх будзе адпрауленая спецыяльная багаслужба.Натуральна, удзельнічаць у малітве могуць усе верникі-хрысціяне, ня толькі католікі.Святую Літургію будзе служыць арцыбіскуп Парыскі монсіньёр Вент-Труа, пасля чаго адбудзецца абмеркаванне тэмы "Любоу - сэрцам і целам" . Здабывае яна,абраная яшчэ год таму, зусім новага значэння у святле Энцылікі Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоу". Дык на нядзельнае малітоунае спатканне Парыж чакае больш за тысячу маладых з розных краін.
Паведамляючы пра гэта, каталіцкая газета "Ла круа" "La Croix"(крыж) расказвае чытачам, што маладых вернікау у 2000,юбілейным годзе зарганізавала 24-гадовая тады Шарлотт Арно разам з сяброукамі.Пачынанне мела поспех.Цяпер да групы тычыцца 2000 юнакоу і дзяучат - французау і замежнікау.Гэта толькі тыя, што выпісваюць часопіс-штомесячнік зграмаджання.
Кожную першую пятніцу месяца маладыя з "Пакалення ЯП2" збіраюцца у розных цэрквах Парыжу - на малітву і субяседванні.Напрадвесні, да таго ж, адбываецца Форум любові.







All the contents on this site are copyrighted ©.