2006-02-03 11:30:19

Дзень Пасьвячаных Асоб


З нагоды гэтага Сьвята Папа Бэнэдыкт 16 адслужыў, ў чацьвер 2-га лютага ў дзень Гасподняга Ахвяраваньня ( Грамніц), Сьвятую Імшу ў Базыліцы Сьвятога Пятра. Разам з Папаю саслужылі яе старшыні ды працаўнікі Кангрэгацыі да спраў Інстытутаў Пасьвячанага Жыцьця і Таварыстваў Апостальскага Жыцьця як таксама 10 Гэнэральных старшыняў іншых Законаў. Ватыканская Базыліка была перапоўненая законнікамі ды законніцамі.
У сваім казаньні Папа Бэнэдыкт 16 сказаў, што адданьне пасьвячаных асоб Богу і братам зьяўляецца для сёньняшняга сьвету знакам таго, што Божае Каралеўства прысутнае. Іхняя поўная адданасьць Хрысту і Касьцёле гэта моцнае, выразнае абвяшчаньне аб прысутнасьці Бога зразумелаю моваю таксама людзям нам сучасных. Гэта першая паслуга, якую пасьвячанае жыцьцё аддае Касьцёлу і сьвету.
Затым Сьвяцейшы Айцец спаслаўся да працэсыі з грамніцамі, якою пачалася Літургія. Падкрэсьліў, што пасьвячаныя асобы—так як запаленыя сьвечкі—маюць заўсёды пашыраць любоў Хрыста, які ёсьць сьвятлом сьвету.
Пасьля казаньня прысутныя ў Базыліцы Сьвятога Пятра законнікі і законніцы склалі разам з Папам падзяку Богу за дар пасьвячанага жыцьця.








All the contents on this site are copyrighted ©.