2006-02-02 13:49:11

Пасланне Эўрапейскай экуменiчнай ассамблеi ў Рыме


Эўрапейская экуменiчная ассамблея, якая правяла свае паседжаннi ў Рыме з 24 да 27 студзеня, распаўсюдзiла сваё пасланне – “Лiст да хрысцiянаў Эўропы: Святло Хрыстовае асьвячае ўсiх”.
“Узяўшы на сабе абавязак супольна крочыць па шляху [да еднасцi], мы тым самым iмкнемся ствараць узаемны давер i паразуменне, разам працаваць i малiцца. Мы таксама iмкнемся падтрымлiваць духоўнасць, укарэненую ў Слове Божым”, - гаворыцца ў пасланнi 150 дэлегатаў, якiя прадстаўлялi розныя хрысцiянскiя дэнамiнацыi, царкоўныя ды экуменiчныя рухi.
“Молячыся i дзейнiючы разам, мы спадзяемся аднавiць натхненне да духоўнай пiлiгрымкi. Мы заклiканы звярнуць своў погляд да Трыадзiнага Бога – Айца, Сына i Святога Духа, - Якi з’яўляецца крынiцай еднасцi i любовi”, - адзначана ў пасланнi Эўрапейскай экуменiчнай ассамблеi.
“Мы сардэчна запрашаем кожнага хрысцьянiна далучыцца да гэтай пiлiгрымкi надзеi i несцi агульнае сведчанне, iдучы абок Езуса, каб адкрыць новае паклiканне Эўропы”, - заклiкалi дэлегаты ассамблеi, наступнае паседжанне якой запланавана правесьцi ў 2007 годзе ў Румынii.







All the contents on this site are copyrighted ©.