2006-02-01 14:31:13

Сустрэча Папы з кiраўнiком арганiзацыi "Царква ў патрэбе".


30 студзеня Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI прыняў у Ватыкане генеральнага сакратара вядомай мiжнароднай дабрачыннай каталiцкай арганiзацыi “Царква ў патрэбе”, спадара Норберта Нойхауса
Пад час аудыенцыi Папа i спадар Нойхаус абмеркавалi працу арганiзацыi ў сучасны перыяд i яе планы на будучыню. Як заявiў галава дабрачыннага фонду пасля заканчэння сустрэчы, Свяцейшы Айцец выказаў яму сваю заклапочанасць у сувязi з палiтыкай шэрагу еўрапейскiх структур у галiне, так званага, “рэпрадуктыўнага здароў’я”, значыць прапаганды контрацэпцыi i абортаў. “Спробы ўвесцi гэтую палiтыку, заснаваную на нормах геданiзму, адчыняюць дзверы культуры смерцi, i прыводзяць да яшчэ большага распаўсюджвання СНIДУ, а не дзейнiчаюць супраць гэтай чумы ХХ стагоддзя”, - заявiў спадар Нойхаус. Па ягоных словах, у апошнi час многiя каталiцкiя бiскупы, у асаблiвасцi з Афрыкi i Лацiнскай Амерыкi, звяртаюцца ў фонд з “просьбамi дапамагчы ў прапаведваннi сямейных каштоўнасцей”.
Кiраўнiк арганiзацыi “Царква ў патрэбе” таксама паведамiў, што Бенедыкт ХVI падтрымаў цесную сувязь, якую ягоны фонд падтрымлiвае з бiскупамi ў больш чым 130 краiнах свету, дзе ажыццяўляюцца праекты гэтай вядомай каталiцкай арганiзацыi, штаб-кватэра якой знаходзiцца ў нямецкiм горадзе Кёнiгштайн.







All the contents on this site are copyrighted ©.