2006-02-01 13:13:57

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 1-га лютага


Адбылася яна ў зале імя Папы Паўла 6-га. Была гэта ўжо пятая сустрэча Папы Бэнэлыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. Прыбыло на яе, як заўсёды, шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
Сваю галоўную катэхэзу Сьвяцейшы Айцец прысьвяціў 144 ( 1-13 ).
RealAudioMP3
RealAudioMP3
Псальм, які сёньня абмяркоўваем, зьяўляецца малітоўным гімнам накіраваным да Бога, які ўваходзіць у гісторыю чалавека, каб паднесьці ўсё стварэньне да збаўчае паўнаты. Дзякуючы гэтай прысутнасьці – сказаў далей Папа—мы не ёсьць зданыя на ласку і неласку цёмных сілаў, мы не ёсьць адзінокімі ў наша й свабодзе, але стаемся ўдзельнікамі дзеяньня магутнага і любячага Бога, які пануе ў сваім валадарстве. А не ёсьць гэта каралеўства збудаванае на сіле- сказаў на заканчэньне сваей катэхэзы Папа- на панаваньні і прыгнёце, але на міласэрнасьці, чульлівасьці, дабрыні, справядлівасьці і ласцы.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа Бэнэдыкт 16 сказаў сваю прамову ў іншых мовах ды прывітаў ўсіх, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.