2006-01-31 14:11:42

Жалобная вестка.


Мінск: Прыйшла з Бацькаушчыны жалобная вестка аб смерці на 91 годзе жыцця старэйшага клірыка Беларускай Праваслаунай Царквы Маскоускага патрыярхата схіархімандрыта Мітрафана. Памолімся аб шчасным адыходзе да Валадарства Нябеснага гэтага старца Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра!
Незвычайнае жыццё пражыу старац Мітрафан. Народжаны на Далёкім Усходзе, ён перад 2 Сусветнай вайной заканчвае Маскоускі аутадарожны інстытут і па размеркаванні трапляе на Беларусь. Уступае адразу у партызаны,у атрад імя Дзімітрава брыгады Панамарэнкі,што дзейнічае на тэрыторыі Брэшчыны. Тут будучы святаслужыцель прызначаецца камандзірам дыверсійнай групы. На ліку героеу - выключэнне з вайсковых дзеянняу 12 эшалонау з нямецкай тэхнікай, многіх мастоу і шляхоу, ваенных машын. Узнагароджаны за працу на вайне шматлікімі медалямі,у тым ліку і "За адвагу".
Ужо у 1958 годзе Мікалай Ільін паступае у Жыровіцкі манастыр.Як гаворыцца у некралогу, "ягонае духоунае жыццё было сакрытае для вонкавых вачэй. На блаславенства святаначалія, айцец Мітрафан нясе таксама старэчае паслухмянства, наталяючы вялізную колькасць людзей і молячыся аб іх да Бога."
Летась старэйшы насельнік Жыровіцкай абіцелі схіархімандрыт Мітрафан за духоуную працу і у хвалу Царкве, з нагоды свайго 90-годдзя атрымау ад Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта ганаровую грамату Беларускага Экзархату.







All the contents on this site are copyrighted ©.