А паўдні ў нядзелю 29-га студзеня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся
з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, каб супольна з Папам адгаварыць
гэтую паўднёвую багародзічную малітву. У разважаньні, якое папяраджала яе Сбвяцейшы
Айцец прыпомніў, што хрысьціяне павінны ў жыцьці кіравацца міласэрнасьцю. Спаслаўся
пры гэтым на многія постаці сьвятых, якіх мы успамінаем гэтымі днямі ў Літургіі ды
якія былі таксама прадстаўленыя ў энцыкліцы “Дэус Карытас эст”. Харызму многіх з
іх працягваюць законныя зграмаджаньні, якія яны заснавалі. Папа Бэнэдыкт 16 запрасіў
законнікаў ды законніц да Ватыканскае Базылікі Сьвятога Пятра на спэцыяльную Імшу
на сьвятага Гасподняга Ахвяраваньня 2-га лютага, калі Каталіцкі Касьцёл будзе ўшаноўваць
Дзень Пасьвячанага Жыцьця. У малітве з Папам прыняло ўдзел некалькі тысячаў дзяцей
з Каталіцкае Акцыі. Яны разам з бацькамі прайшлі ў так званай “Караване Міру” з Плошчы
Навона на Плошчу Сьвятога Пятра. Штогадовы марш быў увянчаньнем акцыі, якая была
ведзеная ў парафіях і мела яна ўсьвядоміць дзецям, што турбота за мір на сьвеце пачынаецца
менавіта ад уласнага асяроддзя і штодзённага жыцьця. Двое дзяцей- падобным чынам
як за часоў Пантыфікату Яна Паўла ІІ—выпусьціла з вакна Апартаманту Папы два белыя
голубы. Прыбыўшыя на Плошчу Сьвятога Пятра дзеці сабраді ахвяраваньні для сваіх альбанскіх
равесьнікаў. Прыкладам міласэрнасьці зьяўляюцца таксама людзі, якія заангажаваныя
ў нясеньні дапамогі хворым на праказу- сказаў далей Папа. Затым Бэнэдыкт 16 прывітаў
усіх, што церпяць на гэтую хваробу. Дзякуючы дапамагаючым ім місіянарам і добраахвотнікам
заахвоціў іх да далейшае ахвярнасьці. Прыпомнім толькі, што Каталіцкі Касьцёл ушаноўваў
у нядзелю 29-га студзеня Сусьветны Дзень Дапамогі Хворым на Праказу. Я паўтараю мой
заклік- сказаў Папа- да кіруючых дзяржавамі, каб спалучылі сілы з мэтаю пераадоленьня
сур”ёзных дыспрапорцый, якія мецяць ў значную частку чалавецтва. На заканчэньне
сустрэчы з вернікамі Папа даручыў ахвяры трагэдыіі, што зьдзейсьнілася ў Катавіцах,
у Польшчы, Божай Міласэрнасьці. Зьвяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы Сьвяцейшы Айцец
сказаў: Вітаючы паломнікаў
з Польшчы думаю аб трагічным выпадку, які здарыўся ў суботу вечарам ў Хажове, ў якім
страціла жыцьцё многа людзей. Даручаю Божай Міласэрнасьці тых, якія згінулі, абьядноўваюся
ў духу з іхнімі сем”ямі ды з тымі, якія ў гэтай трагэдыі аднесьлі раны. Усіх ад
шчырага сэрца бласлаўлю.