2006-01-28 11:30:51

Дзелімся ураджаннямі з Энцыклікі


Заснавальніца руху Фоколярау (ачагоу) спадарыня Клара Любіч выказала сваё паважнае слова адносна 1 Энцыклікі Папы Бенедыкта 16.
"Бог ёсць любоу - гэта тое слова,якое Езус хоча сказаць новаму тысячагоддзю " чалавечае гісторыі. "Тут ёсць надзея для цэлага свету", - пэуная спадарыня Любіч. Яна мяркуе, што менавіта любоу і міласэрднасць ёсць самою прыродаю Царквы; любоу ёсць рухавіком кожнай нашай прыватнай гісторыі,таксама як і гісторыі усіх людзей цэлага свету.Энцыкліка, хочацца верыць, адгукнецца рэхам па цэлай сучаснай Царкве, ды й ня толькі. Спадарыня Клара таксама выказвае меркаванне, што любоу не можа абмяжоувацца толькі канкрэтнаю дапамогаю бліжняму, але і жаданнем паведаміць іншым аб Любові Божае, якую атрымау кожны сапраудны вернік. Толькі такім чынам можна зрабіць для іншых адкрыццё любові як суцэльнага багацця. Любоу часта перажываецца з гераізмам - у ціхасці, унутры сем'яу, у парламантах ,на заводах ды фабрыках,ва універсітэтах і бальніцах, у палацах і у самых занядбаных куточках, блізка прыгнечаных, на твары якіх запячатаны воблік самога Богачалавека,які балюча закрычау аб пакінутасці Айцом.







All the contents on this site are copyrighted ©.