БАРЫ:- У гэтым італьянскім горадзе адбылася экуменічная сустрэча
паглыблення у малітву і роздум, зарганізаваная грамадой Езуса. Паяснім, так называецца
харызматычная каталіцкая суполка, заснаваная на ініцыятыву свецкіх вернікау цэнтра
італьянскай правінцыі Апуліі. Заснаваная напачатку 80 гг. 20 стагоддзя , яна прысвячае
сабе пакланенню Святым Дарам, эвангелізацыі і, таксама, прымірэнню усіх хрысціянау
розных намінацый. За чвэрць века грамада сталася прысутнай па цэлым свеце.
Цяперашняя сустрэча у Барскім горадзе – так называлі расейскія паломнікі у старажытнасці
мейсца, дзе перахоуваюцца мошчы свяціцеля Мікалая, да якога ад стагоддзяу накіроуваліся
не толькі католікі,але таксама й праваслауныя царскай Расіі, працягвала пошук шчырага
дыялогу з усімі хрысціянскімі цэрквамі. Выступілі перад субратамі у Хрысце шматлікія
прадстаунікі асноуных канфесій Еуропы. Выбар месца сутрэчы – барійскага багаслоуска-экуменічнага
інстытута - невыпадковы. Як сказау леташняю вясною старшыня Папскай рады па хрысціянскім
адзінстве кардынал Вальтэр Каспер падчас Эухарыстычнага кангрэсу,-”... Мне здаецца,
што няма месца,так падыходзячага для абмеркавання асновапалягаючай і неадкладнай тэмы
экуменизму, як Барі, дзе у эпосе папы Урбана 2- га, у 1098 годзе адбыуся Сынод
грэцкіх і лацінскіх біскупау. Барі, мэта
паломніцтва вернікау – католікау і праваслауных - на шляху экуменічнага абавязку
і іхнае глыбокае тугі па прымірэнню і уз’яднанню хрысціянства,падзеленага 1000 год
назад”