2006-01-27 14:43:16

Пасланьне Папы Бэнэдыкта 16 на 40 Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі


Да абвяшчаньня таго, што добрае і сапраўднае, заахвочвае Папа Бэнэдыкт 16 людзей масс-мэдыяў ў сваім першым пасланьні на Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі. У пасланьні Папа спасылаецца да агульнае тэмы гэтага дня, якая гучыць: “Масс-мэдыя сеткаю паведамленьняў, супольнасьці і садзейнічаньня”. Зьвяртае ўвагу, што тэхнічны поступ ў галіне масс-мэдыяў перамагае час і адлегласьці. Стаецца магчымым неадкладны і непасрэдны кантакт паміж людзьмі міма падзяляючай іх прасторы. Гэта павінна служыць дабру чалавецтва, але не заўсёды так дзеецца. Мы штодзённа можам пераканацца, што непасрэднасьць паведамленьня зусім не вядзе да супрацоўніцва і адзінства ў грамадзтве”.
Сапраўднае паведамленьне- сьцвярджае Сьвяцейшы Айцец—патрабуе адвагі і рашучасьці”. Працаўнікі масс-мэдыяў перад навалам інфармацыі не могуць пісаць паўпраўды. Мусяць пашыраць тое, што становіць сэнс і канчатковую аснову чалавечага жыцьця на асабістай і грамадзкай плоскасьцях. Тады масс-мэдыя ўзносяць канструктыўны ўклад да распаўсюджваньня ўсяго, што добрае і сапраўднае.
Хаця сродкі масавай інфармацыі аблягчаюць абмен інфармацыямі ці ідэямі, прычыняючыся да ўзаемнага зразуменьня, адначасна могуць быць сапсутыя двухсэнсоўнасьцю- піша Бэнэдыкт 16. Прысутныя ў іх тэндэнцыі могуць нараджаць аднабаковую культуру, якая зацямняе творчы змысл, культурныя і рэлігійныя вартасьці. Да гэтага даходзіць тады, калі масс-мэдыя зьяўляюцца мэтаю самою ў сабе, настаўленыя толькі на прыбытак, без браньня адказнасьці за супольнае дабро. Неабходным зьяўляецца гарантыя вернага прадстаўляньня фактаў і сумленнага знаёмленьня з рознымі пунктамі гледжаньня. Асаблівае значэньне мае падтрымліваньне сужонскага і сямейнага жыцьця, якое зьяўляецца асноваю кожнае культуры і грамадзтва.
Масс-мэдыя павінны паказваць прыклады жыцьця і чалавечае любові, якія нас падмацоўваюць. Тымчасам іхняя годнасьць там часта фальшуецца,прыніжаецца і высьмейваецца—піша Папа ў пасланьні на 40-ы Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.