2006-01-27 14:54:47

Кардынал Каспер у Арменіі і Грузіі.


ЕРЭВАН: Пры армянским Каталікасаце – кіруючай установе старажытнае хрысціянскае Царквы - праходзіць да канца гэтага тыдня і у наступны панядзелак 3-я Сустрэча сумеснай Міжнароднай Камісіі па тэалагічным дыялогу між каталіцкаю і праваслаунымі усходнімі Цэрквамі. Каталіцкую дэлегацыю на гэтым сходзе узначальвае кард.Вальтэр Каспер, старшыня папскай Рады па адзінстве хрысціянау.Праваслауную – Митрапаліт копта-праваслаунае Царквы Амба Бішой.
Цяперайшую сустрэчу склікау, пасля падобных у Каіры і Рыме, Каталікос усіх армянау, Карэкін 2, запрасіушы усіх у Эчмиадзін.
У цэнтры увагі прадстаунічай нарады – тры тэмы дыялога і спосабау кантакту для выявы Царквы як сабора прычасця. Так,будзе абмеркаваная роля біскупау і іхная апостальская пераймальнасць; адносіны між першынствам Папы Рымскага з сынадальнасцю і калегіяльнасцю; функцыі і экклезіялагічнае (зн.,агульнацаркоунае) значэнне Сынодау на мясцовым і сусветным узроунях.
Што тычыцца прадстауніка Святога пасаду, то кардынал Вальтэр Каспер у ауторак накіруецца у суседнюю Грузію. Гэта будзе першы візіт старшыні папскай Рады па адзінстве хрысціянау за апошнія дзесяцігоддзі у гэтую Кауказскую краіну Ён адведае мясцовую каталіцкую грамаду,а таксама зробіць афіцыйны візіт да Патрыярха Усяе Грузіі Іліі 2-га.
У Тбілісі 2 лютага, на свята Грамніц, кардынал узначаліць святую Імшу і прыме удзел у экуменічнай малітве у мясцовым саборы Армянскай Царквы. Таксама у праграме наведзінау Грузіі – візіт у Духоуную Акадэмію, малітвы у храмах і святых месцах,сустрэчы у найбольш значных цэнтрах манаскага жыцця Праваслаунае Царквы.
Кардынал Каспер прыедзе у Грузію на запросіны апостальскага адміністратара Кауказа для католікау рымскага абраду біскупа Джузэпе Пазотто.








All the contents on this site are copyrighted ©.