2006-01-26 11:16:58

Заканчэньня Тыдня Малітваў за Адзінства Хрысьціян


Згодна з традыцыяю урачыстая Вячэрня, якую адслужыў у Базыліцы Сьвятога Паўла за Мурамі ў Рыме, Папа Бэнэдыкт 16 ў сераду 25-га студзеня, ў дзень наверненьня Апостала Паўла, закончыла гэтыя сьвяткаваньні. Перад прадстаўнікамі іншых Цэркваў і царкоўных Супольнасьцей, Папа паўторна даручыў Богу сваю Пятровую Паслугу молячыся, каб заўсёды яна спрыяла ўзросту братэрскай еднасьці ўсіх пасьлядоўнікаў Хрыста.
Заданьнем нас, хрысьціян, ёсьць быць у Эўропе і сярод усіх народаў, сьвятлом сьвету- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Ох, каб Бог дазволіў нам асягнуць хутка жаданае, поўнае адзінства. Узнаўленьне нашага адзінства дазволіць больш пасьпяхова весьці эвангэлізацыю. Адзінства зьяўляецца нашаю супольнаю місіяю- працягваў сваё казаньне Папа Бэнэдыкт 16. Становіць ўмову, каб сьвятло Хрыста больш пасьпяхова пашыралася ва ўсіх кутках сьвету, дзеля наверненьня і збаўленьня людзей. Яшчэ доўгая дарога перад намі. Не трацьма аднак даверу, што больш, з новым энтузыязмам давай ўздымем супольную дарогу.
Папа прыпомніў, што цярплівае шуканьне поўнага адзінства сярод вучняў Хрыста павінна адбывацца ў сьвятле фундамэнтальнае праўды, што Бог ёсьць любоў”ю. Гэтаму менавіта прысьвечана энцыкліка “Deus caritas est”. Сапраўдная любоў не нішчыць слушных розьніц- сказаў на заканчэньне Папа Бэнэдыкт 16—але прадстаўляе вышэйшы род адзінства, не накіданага звонку, але быццам-бы з унутра, надаючы форму цэласнасьці, якая багатая ў розныя дары.








All the contents on this site are copyrighted ©.