2006-01-26 13:59:02

Прэзентацыя Энцыклікі "Бог ёсць любоу"


ЗАЛЯ ДРУКУ ВАТЫКАНУ: Як мы паведамлялі, у сераду,25 студзеня адбылося прадстауленне першай Энцыклікі Папы Бенедыкта 16 "Бог ёсць любоу". Яна выклікала вялізнае зацікауленне не толькі у рэлігійных колах, але з боку усяго грамадства людзей. Бо Папа запрашае ёю прыпомніць, што сутнасцю хрысціянства з'яуляецца міласэрднасць да бліжняга.
Прысутным журналістам паяснілі і выказалі свае ураджанні біскупы і кардыналы.Так, старшыня Папскай рады "Справядлівасць і мір" кардынал Ренато Марціно зазначыу,што у гэтым роздуме Папа часта спасылаецца на сацыяльную дактрыну каталіцкае Царквы, актуалізаваную сёння з новаю сілай: знік марксавы міраж ,а вось глабалізацыя выстауляе новыя выклікі чалавецтву. "Аутар укарэньвае сацыяльную дактрыну у веры як акцыі ачышчэння голай рацыі,"- зазначыу прамоуца.
Кардынал Марціно назвау Энцыкліку праграмнай - у самым высокім сэнсе гэтага паняцця, бо ёю Папа заклікае усіх накіравацца у самы цэнтр хрысціянскае веры. Гэта - навучальны і глыбокі роздум аб хрысціянскае любові, якая павінна суцэльна натхняць усё існаванне свецкіх-вернікау, значыць,адпаведна, іхную палітычную дзейнасць, ведзеную у духу сацыяльнай міласэрднасці - менавіта харытатыунай. "Задача Царквы ,- сцвердзіу кардынал,- праз яе сацыяльную дактрыну удзельнічаць у стварэнні справядлівага грамадсткага парадку і не стамляцца абуджаць духоуныя і маральныя сілы."
Далей на сустрэчы у прэсавай Зале Святога Пасаду арцыбіскуп Джозеф Левада, прэфект Кангрэгацыі па веранавучанню, засяродзіу увагу прысутных на важным аспекце прафанацыі. Энцыкліка "Бог ёсць любоу" імкнецца супрацьставіцца памылковаму выкарыстанню імя Бога і двухсэнсоунасці паняцця "любоу",так відавочных у сучасным свеце. "Любоу да Бога і бліжнега - нераздзельныя і узаемаузалежненыя. Яны уяуляюць сабою адзінства запавету. Аднак любоу да бліжняга ёсць задачаю не толькі для верніка,а для усяе грамады вернікау, значыць, для Царквы",- сказау арцыбіскуп.
Старшыня Папскай Рады "Адзіным сэрцам" арцыбіскуп Поль Кордэс,падкрэсліушы асабістае зацікауленне новаю Энцыклікай для кіраванага ім ведамства, прыпомніу прысутным, што Папа Ян Павел 2 меу намер напісаць Энцыкліку на тэму любові,але не паспеу. Дзейсная хрысціянская любоу ёсць непадзельнаю часткаю спадчыны Адкупицеля- Збауцы.
Царкоуныя арганізацыі,аднак, не могуць атоесамліваць сабе з пазаурадавымі арганізацыямі, каб не паддавацца сэкулярызму. Арцыбискуп тут асабліва затрымауся на крытыцы марксізму."Папа выразна абвяргае Марксаву тэорыю услаулення беднасці і называе яе тут "дэгуманізуючаю філасофіяй". Дакумант шматразова выказвае перакананне,што менавіта вера надае асаблівую дынаміку абавязку на карысць іншага...Святыя ,па-сутнасці, ёсць носьбітамі святла для гісторыі,бо яны перапоуненыя веры,надзеі і любові".


 

 

 

 

 
 







All the contents on this site are copyrighted ©.