МАСКВА:- У рымска-каталицкай дыяцэзии Божае Маци пачау працы царкоуны суд ,афицыялам
якога з’яуляецца ад сёння і тэрмінам на 5 год святар Сяргей Цімашоу.Але сам рэгламент
царкоунага трыбуналу,як сказана у афіцыйнай заяве,зацверджаны пакуль толькі на 3
наступныя гады, у парадку эксперыменту. Ксёндз Сяргей як галава установы будзе прымаць
істцоу у Маскве штомесячна. Але штаб-кватэра царкоунага суду знаходзіцца у Санкт-Пецербургу,
у памешканнях вышэйшай духоунай семінарыі “Марыя – Каралева апосталау”. У кампетэнцыю
новай каталіцкай структуры уваходзіць разгледжанне шэрагу пытанняу, у першую чаргу
тых, што спалучаныя з ануляваннем шлюбау праз вянчанне у каталіцкай Царкве. Раней
справы такога роду грамадзяне РФ спрабавалі вырашыць у Гродне , у нас, на Беларусі.
Установа новага трыбуналу, - як паясніу галава расейскіх католікау арц.Тадэвуш Кандрусевіч,
- хаця і пакліканая паскорыць вырашэнне пытанняу , з якімі звяртаюцца вернік, не
значыць, што ужо не трэба звяртацца на Беларусь. Бо пакуль немагчыма устанавіць суд
другой інстанцыі дзеля недахопу кваліфікаваных кадрау. Да таго ж, распачатыя раней
і бягучыя справы не могуць быць пераведзеныя у Расію, бо гэта супрацьставіцца Кананічнаму
праву. Прыгадаем, што Дэкрэт аб усталяванні царкоунага суда першай інстанцыі для
каталіцкай царквы РФ быу падпісаны у адпаведнасці з канонам 1420 Кодэкса кананічнага
права 29 снежня 2005 года.